У самым цэнтры Мінска, у Шкляным завулку, з'явіўся новы сучасны будынак. Зашклёная новабудоўля размяшчаецца сярод прамзоны, побач з электрадэпо «Маскоўскае». Тут размесціцца Цэнтр кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі з дыспетчарскімі службамі, перадае onliner.by.

Незвычайны сучасны будынак спраектаваны майстэрняй архітэктара Сяргея Асташонка. Будаўніцтва пачалося яшчэ ў 2011, але толькі цяпер будынак набывае свой канчатковы выгляд. Дзякуючы ламанаму фасаду ён выглядае цікава і інавацыйна. Шкада толькі, што прывабная новабудоўля схаваная ў прамзоне, выпадкова ўбачыць яе можна хіба што з моста на вуліцы Чыгуначнай або з вокнаў электрычкі.

Плануецца, што адкрыццё будынка адбудзецца ўжо ў гэтым годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0