Украінец Дмітро Підручны выйграў «золата» ў гонцы пераследу на 12,5 км на чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць 10 сакавіка ў шведскім Эстэрсундзе, піша «Украінская праўда».

Підручны стартаваў чацвёртым, але здолеў стаць першым украінскім чэмпіёнам свету ў мужчынскім біятлоне і завяршыў гонку з вынікам у 31:54.1 хв.

«Срэбра» выйграў лідар сусветнага рэйтынгу Ёханэс Бё з Нарвегіі (дапусціў чатыры промахі і прайграў Підручнаму 8,3 секунды), «бронза» ў француза Кентэна Фіёна-Мае, які адстаў ад Підручнага на 17,7 секунд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0