Жаночая зборная Беларусі па біятлоне была знятая з эстафеты на этапе Кубка свету ў Кэнмары (Канада). Прычынай стала адставанне на круг, паведамляюць інфармагенцтвы.

Беларускіх біятланістак знялі на трэцім этапе. Да гэтага моманту Ганна Сола, Алена Кручынкіна і Іна Касцючэнка на траіх прабеглі чатыры штрафныя кругі. Дар'я Юркевіч так і не выйшла на дыстанцыю.

Перамаглі ў эстафеце немкі. Другімі сталі нарвежкі, а трэцімі - францужанкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0