На змену сёлетняму крылатаму сімвалу — чорнагаловаму шчыгелу — прыходзіць вялікі арлец, паведамляе сайт грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». 

Вялікі арлец — адна з самых рэдкіх драпежных птушак Еўропы, ёй пагражае глабальнае знікненне. Адна з найбольшых яе папуляцый у свеце гняздуецца ў Беларусі. 120-150 пар гэтых птушак жыве ў нашых лясах — гэта больш, чым ва ўсім Еўрасаюзе.

Большой подорлик в полете

Гэтыя арляцы любяць глухія мясціны на балотах і ля балот, далей ад чалавека.

Вялікаму арляцу пагражае шмат фактараў: знікненне нізінных балот — галоўных месцаў пражывання гэтай птушкі, чалавечая прысутнасць у гнездавы перыяд: калі нехта ў гэты час будзе хадзіць пад гняздом, вялікі арлец яго пакіне. Будаўніцтва дарог на Альманскіх балотах, збор ягад на гнездавых участках — гэта ўсё негатыўныя фактары. Таксама пагрозу нясе памяншэнне разнастайнасці відаў здабычы ў месцах палявання арляца — кулікоў, пастушковых, качак. Гэта агульная тэндэнцыя па ўсім Палессі.

Каб захаваць папуляцыю вялікага арляца ў Беларусі, АПБ ужо некалькі гадоў праводзіць акцыю «Выратуй арляня!», грошы на якую сабіралі краўдфандынгам. 

Вялікія арляцы ўжо адляцелі на поўдзень. Летась спецыялісты АПБ прымацавалі перадатчыкі на 8 арляцоў. За іх міграцыяй і перамяшчэннямі на зімоўцы ў Грэцыі і Афрыцы можна сачыць на мапе ptushki.org/eagle.

Нацыянальную кампанію «Птушка года» АПБ праводзіць з 2000 года, каб прыцягнуць увагу людзей да дзікіх птушак Беларусі. Птушку года з трох кандыдатаў абіраюць сябры АПБ ў галасаванні на штогадовым з’ездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0