Відэа з'явілася 30 лістапада на афіцыйным YouTube-канале паўднёвакарэйскага спевака. За дзень кліп паглядзелі 2,8 млн чалавек, больш за 120 тысяч з іх паставілі «лайкі».
Першы хіт Psy — Gangnam Style — трымае сусветны рэкорд як відэа на YouTube з самым вялікім лікам «лайкаў»: 10,1 млн. Карыстальнікі інтэрнэту паглядзелі яго за мінулыя тры гады больш за 2,46 млрд разоў.