«Dakh Daughters» (Дах Дотэрс) — украінская жаночая група, якая выступае ў жанры фрык-кабарэ. Існуе з 2012 года.

Як і «Дахабраха», «Dakh Daughters» звязаныя з кіеўскім тэатрам «Дах».

Група атрымала папулярнасць на YouTube летам 2013 дзякуючы відэакліпу «Rozy / Donbass», у якім паяднаныя тэксты 35-га санета Шэкспіра, украінскіх народных песень і знарочыста тэатральны пафас.

Іншым папулярным відэа групы стала выкананне кампазіцыі «Гануся» на Майдане ў снежні 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?