Сёння народны дэпутат Уладзімір Парасюк ўдарыў нагой у спіну намесніка кіраўніка ўпраўлення «К» Службы бяспекі Украіны Васіля Піснага, паведамляе Эспресо.TV.

Інцыдэнт адбыўся падчас пасяджэння Камітэта па пытаннях прадухілення і процідзеяння карупцыі. На камітэце абмяркоўваліся факты, якія сведчаць аб неадпаведнасці маёмасці чыноўніка яго даходам.

«Але я зрабіў для рэвалюцыі значна больш, чым вы», — сказаў Васіль Пісны на пасяджэнні, заклікаючы пытанне яго маёмасці і даходаў разглядаць «па законе».

Пасля гэтай фразы легендарны сотнік Майдана Уладзімір Парасюк устаў з месца, падбег да Піснага і ўдарыў яго нагой, патрапіўшы ў плячо.

Парасюк на пасяджэнні камітэта перад інцыдэнтам называў Піснага карупцыянерам і прыводзіў факты ў пацверджанне сваіх слоў.

Васіль Пісны 1 жніўня заняў пасаду намесніка кіраўніка ўпраўлення «К» Службы бяспекі Украіны. Гэты аддзел займаецца барацьбой з карупцыяй у дзяржаўнай службе.

У студзені Піснага са скандалам звольнілі з МУС, дзе ён займаў пасаду начальніка дэпартамента дзяржаўнай службы барацьбы з эканамічнай злачыннасцю. У пэўных колах Пісны вядомы па мянушцы «Антыбіётык».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0