Сёння Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла пра злачынства ў Жыткавічах. Футбольны фанат «Калінкавіч» у майцы з «Пагоняй» жорстка, нагамі, збіў юнака-фаната «Жыткавіч» са словамі «скажы, што адпісваешся ад антыфашысцкага руху». Калега калінкаўца зняў усё гэта на відэа, якое трапіла ў сеціва.

Паводле міліцыі, злачынцу пагражае да трох гадоў зняволення. 

Цікава, што ў сваім твітар-акаўнце МУС ставіць пытанне ў лоб: «У каго яшчэ ёсць пытанні, пры чым тут «Пагоня? Вось прыклад, хто яе апранае, ідучы на футбол». 

Гэта выклікала крытыку інтэрнаўтаў: нельга атаесамляць нацыянальны сімвал з негатывам, як нельга атаесамляць з негатыўнымі з'явамі і дзяржаўную сімволіку.

У прэс-службе МУС адмовіліся адказваць, хто вядзе твітар-акаўнт міністэрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?