Днямі у сеціве з'явіліся відэа, на якіх дзясяткі котак палохаюцца, пабачыўшы агурок. Спецыяліст у галіне паводзін жывёл доктар Роджэр Магфард патлумачыў такую рэакцыю.

«Я лічу, што гэта выклікана нечаканасцю ад выяўлення незвычайнага аб'екта, употай размешчанага за жывёлай, пакуль яна схілілася над міскай з ежай», — цытуе доктара Магфарда выданне The Telegraph.

Паводле яго слоў, каты, знятыя на відэа, выяўляюць не гэтулькі дзіўную фобію, колькі натуральную рэакцыю на нечаканую патэнцыйную пагрозу. Калі б на месцы агурка апынуўся любы іншы прадмет, вынік быў бы той жа.

«Каты павінны з падазрэннем ставіцца да ўсяго невядомага, бо гэта можа быць змяя ці іншы драпежнік. Я падазраю, што рэакцыя на цацачнага павука, пластыкавую рыбу або маску была б такой жа. Словам, справа не ў прыродзе агурка, а ў элеменце нечаканасці», — падводзіць вынік Роджэр Магфард.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0