Васільковую рэвалюцыю абяцае Мікола Статкевіч. Кааліцыя «Свабодная Беларусь» вылучыла яго кандыдатам на прэззыдэнта. Варыянт перамогі на выбарах без рэвалюцыі не разглядаецца.

18 студзеня БСДП (НГ) «паводле вэрсіі Статкевіча» (пасьля фактычнага расколу партыі даводзіцца ўдакладняць, пра якую яе частку ідзе гаворка) склікала ў сваім офісе на плошчы Мясьнікова прэс-канфэрэнцыю. У невялікім пакоі сабралася з тузін журналістаў, а таксама людзі з Эўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь». На стале — стос раздруковак кааліцыйнай заявы, у ёй словы пра тое, што «працэс выпрацоўкі стратэгіі дзеяньняў і вылучэньня адзінага кандыдата зацягваецца». Статкевіч кажа прасьцей: «БТ нас мажа па сьценцы, а мы дагэтуль пра стратэгію думаем».

«Свабодная Беларусь» вырашыла падагнаць апазыцыю сваім прыкладам і вылучыла ў кандыдаты на ролю адзінага лідэра Міколу Статкевіча. Разьлік на тое, што цягам месяца вызначацца астатнія партыі. Падзякаваўшы за давер, Статкевіч зрабіў невялікую прамову, якую ўжо можна назваць перадвыбарнай. «У нас ёсьць Беларускі дом, але ў ім нешта ня тое. Ўражаньне, што гэта — абложаная крэпасьць, з камэндантам і гарнізонам, абкружаная высокімі сьценамі. Трэба гэтыя сьцены ламаць», — заявіў ён. Статкевіч таксама абмаляваў і свае прыярытэты — пераход да парлямэнцка-прэзыдэнцкай рэспублікі, вайсковы нэўтралітэт ды сяброўства ў Эўразьвязе, якога можна дасягнуць «празь пяць-шэсьць гадоў».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Алесь Кудрыцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0