13 ліпеня ў Гарадку на Падляшшы пачнецца легендарны фестываль беларускай незалежнай музыкі — «Басовішча». Ён быў запачаткаваны ў 1990-м групай студэнтаў-энтузіястаў з Беласточчыны. Усе першыя асобы нашай рок-сцэны давалі чаду пад соснамі ва ўрочышчы Борык, дзе адбываецца фестываль. Дзясяткі тысяч беларускіх маладзёнаў аб’яднаныя ўспамінам пра «Басовішча», Гарадок, «Кілер-бар», азярко, начны канцэрт у лесе і доўгую дарогу дадому… Сёлета на сцэну фэсту выйдуць

брэсцкая Scania, бярозаўскія:B:N: і Kalmary, мінскія IQ48, Znich і «Нейра Дзюбель»,
якія стануць хэдлайнерам фэста.
Сёлета «Басовішча» будзе сціплейшым — фестываль працягнецца не тры дні, як летась, а два — пятніцу і суботу.
Колькасць удзельнікаў таксама зменшылася — 12 выступоўца, плюс пераможцы «Адборышча» і тры ды-джэі, што будуць іграць аж да 5-й раніцы.

Апроч таго, арганізатары плануюць выставу фота, падрыхтаваную ў супрацы з Цэнтрам Людвіка Заменгофа, правядзенне дыджэй-майстэрняў і праекцыю фільмаў з акцыі Filmowe Podlasie Atakuje!

Вядома, цяпер ёсць фэсты з беларускай музыкай і бліжэй, аднак на «Басовішчы» варта пабываць хоць раз, каб пабачыць, адкуль усім тым пазнейшым фэстам быў дадзены старт.

Праграма

Пятніца 13.07.2012

Галоўная сцэна:

18:00 — афіцыйнае адкрыццё Фестывалю

18:15 — Dead Courier (PL)

19:00 — TerraKod (BY)

20:00 — :B:N: (BY)

21:00 — ILO&friends (PL)

22:00 — Raggafaya (PL)

23:30 — Rima (PL)

00:30 — Sciana (BY)

Пляцоўка (2:00 — 5:00):

Dj Dtekk (PL)

Dj Kreep (BY)

Dj Nobel (BY)

Субота 14.07.2012

Галоўная сцэна:

18:00 — выступ пераможцаў Адборышча (BY)

19:30 — IQ 48 (BY)

21:00 — Kalmary (BY)

22:00 — Farben Lehre (PL)

22:30 — Znich (BY)

00:30 — Neuro Dubel (BY)

Пляцоўка (2:00 — 5:00):

Dj Majki (PL)

Dj Kreep (BY)

Dj Nobel (BY)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?