9 жніўня споўніўся 101 год з дня нараджэння паэткі.

Рукою чорнай хтось крануўся крылаў,

Струн душы — і струны не звіняць.

Зноў груганы свабодны лёт спынілі,

На шлях свой хіжы звабіць наравяць.

Я ад зямелькі крыллем адаб’юся

І абміну ў палёце слізкі жах,

Злячу душой са сцежак Беларусі

На недасяжны, на паднебны шлях.

Ніхто не вольны — райце нам не сватаць,

Пакутамі скарочваць нашы дні.

Свая душа, свае шляхі ў крылатых

І праўды свет яснейшы з вышыні.

Ларыса Геніюш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?