Cтаронкі жыцця праваабаронцы, якому пагражае 7 год турмы.

 1980 год. У Ялце на магіле Максіма Багдановіча. Фота Vytoki.net.

1980 год. У Ялце на магіле Максіма Багдановіча. Фота Vytoki.net.

 1987 год. Алесь Бяляцкі на акцыі-заплыве беларускіх і латыскіх маладзёвых суполак супраць будаўніцтва Дзвінскай ГЭС. Фота Vytoki.net.

1987 год. Алесь Бяляцкі на акцыі-заплыве беларускіх і латыскіх маладзёвых суполак супраць будаўніцтва Дзвінскай ГЭС. Фота Vytoki.net.

 1995 год. На мітынгу ў Верхнім горадзе. Фота Vytoki.net.

1995 год. На мітынгу ў Верхнім горадзе. Фота Vytoki.net.

1. Алесь Бяляцкі нарадзіўся ў Карэліі ў 1962 годзе. Туды яго бацькі выехалі з Беларусі на заробкі.

2. Будучы праваабаронца пачаў прынцыпова размаўляць па-беларуску ў часы студэнцтва. У 1981 годзе ў Гомелі ён першым на факультэце стаў паўсюль гаварыць на роднай мове. Калі ён сканчаў універсітэт, там па-беларуску размаўлялі ужо некалькі дзесяткаў чалавек.

3. Алесь Бяляцкі у маладосці браў актыўны ўдзел у нефармальнай, фактычна падпольнай групоўцы. Яе асноўнай задачай была пабудова незалежнай Беларусі. З таварышамі ён набываў друкавальныя машынікі і вырабляў улёткі.

4. Алеся Бяляцкага яшчэ ў 80-я вербавала КДБ – калі ён быў старшынёй аб’яднання маладых літаратараў «Тутэйшыя». На першым жа спатканні Бяляцкі адмовіўся працягваць нейкія кантакты.

5. У 1996 годзе Алесь Бяляцкі ўзначаліў «Вясну». Пасля ён прызнаецца: я не разлічваў, што давядзецца займацца праваабарончай дзейнасцю столькі год.

6. У сакавіку 2006 году Вацлаў Гавал уручыў Алесю Бяляцкаму за праваабарончую дзейнасць прэмію Homo Homini.

7. Алеся Бяляцкага двойчы вылучалі на Нобелеўскую прэмію міру. У 2007 годзе віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека быў у так званым шорт-спісе верагодных кандыдатаў.

8. Муніцыпалітэт гораду Генуя ў 2010 годзе надаў старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» ганаровае грамадзянства.

9. Алеся Бяляцкага, як і на многіх прадстаўнікоў апазіцыі, у пачатку 2011 года атакавала «Советская Белоруссия».

10. Любімы дэвіз Алеся Бяляцкага: «Як будзе, так і будзе». Найлепшая парада, якую, ён, па яго словах, атрымаў: «Трымай язык за зубамі».

У тэксце выкарыстаны матэрыялы выданняў «Наша Ніва», «Свободные новости», euramost.org, а таксама «Радыё Свабода» і «Еўрарадыё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?