У судах Мінска 7 ліпеня прайшлі працэсы над затрыманымі падчас акцыі маўклівага пратэсту 6 ліпеня.
Паводле звестак праваабаронцаў, у суд Савецкага раёна прывезлі 19 чалавек, Партызанскага — 15, Фрунзенскага — 7, Кастрычніцкага — 17, Заводскага — 20, Першамайскага — 15, Маскоўскага — 20, Ленінскага — 21 затрыманага.
У пераважнай большасці ім былі вынесеныя прыгаворы ад 5 да 15 сутак арышту. Толькі адзінкі прыгаворваліся да штрафаў.
Як паведамляюць праваабаронцы, па ўсёй Беларусі ўчора было затрымана прыкладна 400 чалавек, у тым ліку каля 190 — у Мінску. Афіцыйнай інфармацыі пра колькасць затрыманых няма.