Ім ставяць у віну злачынствы па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
— ч.1 арт.357 — змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (да 12 гадоў пазбаўлення волі)
— ч.3 арт.361 — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (да 5 гадоў пазбаўлення волі)
— ч.1 арт.361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва ім (да 7 гадоў пазбаўлення волі)
«Абвінавачаныя сумесна з іншымі асобамі не пазней за 16 ліпеня 2020 года ўступілі ў таемную змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». «Згодна з планам яны ў розных месцах, абвясціўшы і пазіцыянуючы сябе прадстаўнікамі пераважнай большасці грамадзян Беларусі, рыхтавалі і публічна агучвалі заявы пра перамогу на выбарах кандыдата Ціханоўскай С.Г., страце народам Беларусі даверу да органаў улады і кіравання, слабасці дзеючай улады». «Хаваючы свой матыў, у якасці афіцыйнай мэты стварэння «Каардынацыйнай рады» яны заявілі арганізацыю працэсу пераадолення палітычнага крызісу, забеспячэнне згоды ў грамадстве, а таксама абарону суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Разам з тым сапраўднай мэтай стварэння «Каардынацыйнай рады» з'яўлялася каардынацыя пратэстнай актыўнасці».
***
Знак і Калеснікава былі затрыманыя ў пачатку верасня 2020 года. Максім быў затрыманы ў офісе Бабарыкі, а Марыю спрабавалі вывезці ва Украіну, але яна адмовілася пакінуць краіну.