У Брэсце мужчына пасварыўся з жонкай, якая падала на развод, абліў кватэру бензінам і падпаліў
Надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай 15 чэрвеня, паведамляе Следчы камітэт. П'яны 31-гадовы мужчына абліў сваю двухпакаёвую кватэру прынесеным з сабой бензінам і падпаліў. У 11.30 паведамленне аб пажары паступіла ў МНС, пажар яго супрацоўнікі ліквідавалі.
За некалькі дзён да падпалу мужчына пасварыўся з жонкай з-за таго, што яна падала на развод.
У выніку агнём знішчаны і пашкоджаны ўнутраная аздоба сцен, столі і падлогі, дзверы, электраправодка і электраабсталяванне, якое знаходзілася ў кватэры. Пацярпелых няма.
У дачыненні да берасцейца заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам) КК РБ.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ