Што стала прычынай такога ўчынку, дакладна невядома. Па вёсцы ходзяць чуткі, што ў мужчыны былі праблемы з нейкім крэдытам, ён моцна хваляваўся на гэтую тэму апошнім часам. Але мясцовыя прызнаюць: гэта ўсяго толькі версія.

«Кажуць, знайшлі яго каля медпункта, сядзеў там. Чаму так зрабіў — хто ведае?» — паціскае плячыма мясцовая жыхарка.

Прычым фельчарскі пункт у Гарэцкаўшчыне працуе праз дзень. Калі Іван рашыўся на свой учынак, ФАП быў якраз закрыты, медыка ў вёсцы не было.

Івану В. 53 гады. Ён інвалід трэцяй групы — на адной руцэ няма некалькіх пальцаў. Жыве на пенсію па інваліднасці, часам сям-там падпрацоўваў. Жылі ўтраіх у адным доме — Іван, яго старэйшы 55-гадовы брат, іх старая маці. Абодва браты нежанатыя. 

Але ж, кажуць аднавяскоўцы, браты жылі спакойна, п’яніцамі іх не назваць.

«Не святыя, канечне. Але і праблем ніколі не было», — кажуць у вёсцы. 

Тое ж кажуць і ў сельсавеце: Іван не алкаголік, у дэбошах заўважаны не быў, на ўліках не стаіць. 

Пасля свайго ўчынку Іван В. выжыў. Цяпер ён у Ашмянах — у рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0