Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Новае пакаленне вакцын у выглядзе назальных спрэяў і таблетак, якія распрацоўваюць амерыканскія фармакалагічныя кампаніі Sanofi, Altimmune і Gritstone Oncology, маюць вялікі патэнцыял для барацьбы з віруснымі варыянтамі і пандэміяй у будучыні, паведамляе The Wall Street Journal.

Вакцыны ад кавіду, якія існуюць на сённяшні дзень, цяжка перавозіць, іх трэба захоўваць пры нізкіх тэмпературах і ўводзіць дзвюма дозамі.

Новыя вакцыны могуць дапамагчы абысці гэтыя абмежаванні, што павялічыць хуткасць вакцынацыі ў будучыні.

Паводле СААЗ, агулам у свеце распрацоўваецца 277 вакцын ад кавіду, 93 з якіх прайшлі выпрабаванні на людзях. Большасць вакцын уяўляюць сабой ін’екцыю, аднак ёсць два пераральныя прэпараты і сем спрэяў для носа.

Але такія прэпараты пакуль знаходзяцца на ранняй стадыі выпрабаванняў, таму, хутчэй за ўсё, яны могуць стаць даступнымі не раней за канец 2021 года. Да таго ж, няма гарантый, што такія формы вакцын паспяхова пройдуць выпрабаванні.

Кампанія Altimmune распрацоўвае назальны спрэй, аналагічны вакцыне супраць грыпу FluMist ад AstraZeneca. Вакцына заснаваная на выкарыстанні адэнавіруса, які выклікае імунны адказ і выпрацоўвае антыцелы, што абараняюць ад рэальнага віруса.

Назальны спрэй распрацоўваецца па аналогіі з вакцынамі Johnson & Johnson і AstraZeneca. Але назальны спрэй можа выклікаць не толькі антыцелы, але і яшчэ адзін тып імуннага адказу, вядомы як мукозны імунітэт. Гэта значыць, што абарона з’яўляецца яшчэ і ў слізістай абалонкі, у выніку чаго вірус не трапляе праз дыхальныя шляхі, а значыць вакцынаваныя людзі не змогуць перадаць інфекцыю іншым.

Да сярэдзіны года кампанія чакае вынікаў выпрабаванняў на першай стадыі.

Кампанія Vaxart распрацоўвае вакцыну ў выглядзе таблеткі. Першыя даследаванні паказалі, што таблетка эфектыўна запускае імунную рэакцыю ў арганізме і мае высокі патэнцыял у абароне ад штамаў віруса. Да сярэдзіны года пачнецца другая стадыя выпрабаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0