25 лістапада ў Беларусі чакаецца хмарнае надвор'е, у многіх раёнах невялікія дажджы, месцамі туман, паведамляе Белгідрамет.
Вецер заходні, умераны. Максімальная тэмпература паветра +3..+8°С.
У Мінску хмарна. Часам невялікі дождж. Слабы туман. Вецер заходні, умераны. Тэмпература паветра раніцай +4..+5°С, днём +5..+6°С, увечары +4..+5°С.