11 лістапада завялі крымінальную справу ў дачыненні да жыхара курортнага пасёлка Нарач, які пагражаў дзецям пісталетам. Аб гэтым паведамляе narachanka.by.

Па інфармацыі следства, мужчына ўвечары 14 верасня каля дома па вуліцы Кастрычніцкая пагражаў дзвюм малалетнім асобам пнеўматычным пісталетам. З яго ён стрэліў не менш за тры разы ў бок сцяны пад’езда дома, пасля яшчэ чатыры разы, затым некалькі разоў — у столь тамбура пад’езда.

Мужчына быў нецвярозы. Яго дзеянні могуць пацягнуць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам ад трох да пяці гадоў або пазбаўлення волі тэрмінам ад трох да дзесяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0