Delfi.lt

Delfi.lt

Парламент Літвы зацвердзіў кандыдатуру Інгрыды Шыманіце на пасаду прэм'ер-міністра, паведамляе Delfi.

Шыманіце на пасаду прэм'ера прапанавала правацэнтрысцкая кааліцыя, якая перамагла на парламенцкіх выбарах. У яе ўваходзяць кансерватары, лібералы і Партыя свабоды. У іх у Сейме 73 мандаты з 141.

За Шыманіце прагаласавалі 62 дэпутаты, супраць — 10, а 41 устрымаўся.

Шыманіце ў 2009-2012 гадах была міністрам фінансаў ва ўрадзе кансерватара Андруса Кубілюса, працавала ў кіраванні Банка Літвы (Цэнтрабанка), узначальвала парламенцкі камітэт аўдыту. У парламенце мінулага склікання яна ўваходзіла ў фракцыю кансерватараў, але не з'яўлялася сябрам гэтай партыі. Яна нарадзілася ў Вільні ў 1974-м, з'яўляецца эканамістам па адукацыі. Кандыдат у прэм'еры ведае англійскую, польскую, рускую і шведскую мовы, у якасці свайго захаплення называе кнігі.

Яна балатавалася на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, здолела абысці прэм'ера Саўлюса Сквярняліса, але прайграла ў другім туры Гітанасу Наўседзе.

Дарэчы, гэта не першы выпадак у літоўскай гісторыі, калі прэм'ерам становіцца жанчына. У 1990-1991 гг. урад узначальвала Казіміра Прунскене, а ў 1999-м в.а. прэм'ера пару тыдняў была Ірэна Дагуцене. А ў 2009-2019 гг. прэзідэнтам была Даля Грыбаўскайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?