«Абстаноўка [ля межаў Беларусі] складаная. З іншага боку, мы бачым, што яна не нясе пагроз нашай дзяржаве. Аднак усё роўна абстаноўка выклікае ў нас занепакоенасць», — заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», піша «Інтэрфакс».

Днём 23 лістапада ён быў з дакладам у Аляксандра Лукашэнкі.

Па словах міністра, сёння адзначаецца «ў разы ўзрослая колькасць і інтэнсіўнасць мерапрыемстваў аператыўна-баявой падрыхтоўкі, якія праходзяць на тэрыторыі сумежных з нашай краінай дзяржаў», у тым ліку і «палётаў баявой, разведвальнай авіяцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0