Вядомая расійская спартыўная газета «Советский спорт» выйшла сёння з фатаграфіяй трэнера Віктара Ганчарэнкі на першай паласе і загалоўкам «Жыве беларус».

Артыкул прысвечаны камандзе Ганчарэнкі ЦСКА — яна заняла першае месца ў табліцы па выніках першага круга ў расійскай прэм'ер-лізе. Ганчарэнка трэніруе ЦСКА са снежня 2016 года.

Праўда, у артыкуле скептычна ставяцца да шанцаў ЦСКА на перамогу ў чэмпіянаце, каманда толькі на адзін бал апярэджвае «Зеніт», ды гульня ў апошніх матчах падвяргаецца крытыцы.

Таксама ўспомнілі і беларускага гульца Іллю Шкурына, які менш за год таму перайшоў у ЦСКА, але так і не замацаваўся ў аснове:

«Беларус Ілля Шкурын трывала сядзіць у запасе. Апошняя навіна пра яго была з палітычным кантэкстам — гулец адмовіўся гуляць за зборную сваёй краіны, пакуль прэзідэнт там Аляксандр Лукашэнка. Яму цяпер важней, каб «Жыве Беларусь»…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0