На 17:30 у дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска застаюцца на лячэнні 9 навучэнцаў сярэдняй школы №61. Спецыялісты паліклінік горада трымаюць на кантролі здароўе 43 дзяцей, у тым ліку і тых, якія пасля выпіскі знаходзяцца пад наглядам у хатніх умовах. Стан здароўя большасці маленькіх пацыентаў ужо не выклікае асцярогі, піша тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

Па стане на раніцу 21 лістапада было шпіталізавана 17 вучняў.

Масавае атручэнне школьнікаў у Мінску. Каля 61-й школы хуткія, дзеці скардзяцца на шаўрму

Следчы камітэт распачаў па факце масавага атручэння крымінальную справу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?