Стан вучняў сярэдняй школы №61 Мінска, шпіталізаваных у дзіцячую інфекцыйную бальніцу, на раніцу 21 лістапада — стабільны, піша тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя. — Усяго, за вечар і ноч са скаргамі на самаадчуванне, у прыёмны пакой бальніцы звярнуліся 23 дзіцяці. Пяць дзяцей пасля агляду і кансультацыі спецыялістаў былі адпушчаныя дадому. Па стане на 9:00 адзін выпісаны ў сувязі з паляпшэннем. Астатнім 17 аказваецца медыцынская дапамога.

Сёння частка дзяцей, пасля агляду, таксама магчыма будуць выпісаныя. Усіх дзяцей агледзелі спецыялісты бальніцы і кафедраў дзіцячых інфекцыйных хвароб БДМУ і БелМАПА.

Сёння таксама будзе актыўны абзвон вучняў школы для ўдакладнення і максімальнага выяўлення магчымых скаргаў.

Масавае атручэнне школьнікаў у Мінску. Каля 61-й школы хуткія, дзеці скардзяцца на шаўрму

Следчы камітэт распачаў па факце масавага атручэння крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?