Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч мае намер заставацца ў Германіі да таго часу, пакуль Аляксандр Лукашэнка застаецца ва ўладзе. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю нямецкаму часопісу Der Spiegel.

На пытанне, як доўга яна мае намер прабыць у Берліне, Алексіевіч адказала: «Пакуль Аляксандр Лукашэнка не сыдзе». «Тое, што ён робіць, — гэта катастрофа. З моманту фальсіфікацыі выбараў у жніўні былі затрыманыя 27 тысяч чалавек: навукоўцы, прафесары, нармальныя людзі, рабочыя, студэнты. Гэта датычыцца ўсіх слаёў насельніцтва. Лукашэнка разбурае краіну», — дадала яна.

Яна таксама распавяла аб выніках лячэння ў Берліне. «Я пакутую на неўралгію трайніковага нерва, болевы сіндром выяўляецца на твары. Але я зноў магу гаварыць, нерв супакоіўся. У мяне ўсё добра», — патлумачыла Алексіевіч.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?