Журналістцы «Белсата» Кацярыне Андрэевай сёння было выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ёй абраная мера стрымання: арышт на 2 месяца (то-бок да 20 студзеня 2021 года). Кацярына не прызнае сваю віну і цалкам адмаўляецца ад дачы паказанняў.

Сёння яе мусяць перавесці ў СІЗА Жодзіна.

Таксама сёння раніцай па месцы прапіскі Кацярыны, у яе сваякоў, быў праведзены ператрус, але там нічога не знайшлі і не канфіскавалі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?