У Беларусі разглядаюць магчымасць вакцынаваць ад каранавіруснай інфекцыі да 2 млн чалавек. Пра гэта заявіў выконваючы абавязкі міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Фота Надзеі Бужан

Па словах кіраўніка ведамства, вакцынацыя пачнецца з невялікіх і найбольш уразлівых груп насельніцтва, у тым ліку педагогаў, лекараў і работнікаў гандлю, якія ў сілу спецыфікі сваёй дзейнасці перасякаюцца з шырокім колам асобаў.

— Наогул, мы плануем ахоп да 2 млн чалавек, — сказаў Піневіч.

Як удакладніў в. а. міністра, вакцынаванне будуць праводзіць за кошт бюджэтных сродкаў, аднак аб тэрмінах правядзення вакцынацыі гаварыць пакуль што рана.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?