Сёння ноччу памёр Віктар Цітоў, доктар гістарычных навук, вядомы этнограф, паведамляе «Новы час». Яму было 82 гады.

Віктар Цітоў нарадзіўся 15 лістапада 1938 года ў Дрожджаніцах Крычаўскага раёна.

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, настаўнічаў, працаваў у Мінасветы. З 1977 года працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук. У 2003—2009 — прафесар Уроцлаўскага універсітэта, правацаваў у Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва.

Віктар Цітоў распрацаваў канцэпцыю гісторыка-этнаграфічнага раянавання Беларусі. вывучаў этнічную гісторыю і геаграфію Беларусі, традыцыйную народную культуру, праблемы нацыянальных узаемаадносін і інш. Адзін з аўтараў прац «Праблемы рассялення ў БССР», «Помнікі этнаграфіі», «Промыслы і рамёствы Беларусі», «Палессе: Матэрыяльная культура» ды інш. Быў навуковым рэдактарам і сааўтарам энцыклапедычнага даведніка «Народная культура Беларусі» (2002), зборніка «Народныя традыцыі і нацыянальная культура» (кн. 1—2, 2001—03).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?