Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Калерва Кумала аспрэчыў чуткі аб змене месца правядзення чэмпіянату свету-2021. Раней аглядальнік часопіса The Hockey News Раян Кенэдзі паведаміў, што Рэнэ Фазель ужо вылецеў у Расію для абмеркавання з ФХР магчымага пераносу мінскай часткі турніру ў Маскву, піша Прэсбол.

«Будзе абсурдна, калі Расія атрымае беларускія матчы ЧС-2021», — прыводзіць словы Кумалы телеграм-канал «хакей без гледачоў» са спасылкай на Mtvuutiset.

Функцыянер спасылаецца на складаную сітуацыю з каранавірусам у Расіі і на адкрытую падтрымку Масквой курсу Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0