Па факце гібелі 18-гадовай дзяўчыны ў сталічным аквапарку «Фрыстайл» 14 лістапада, распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 338: выкананне работ або аказанне паслуг, якія загадзя не адпавядаюць патрабаванням бяспекі для жыцця або здароўя спажыўцоў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Пра гэта паведаміла ў праграме «Прычыны і следства з Партонам і Ганчаровай» афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, паведамляе тэлеграм-канадл ведамства

Па словах Ганчаровай, апытаныя відавочцы і работнікі аквапарка, вывучаюцца запісы камер відэаназірання. Праца аквапарка на патрабаванне Следчага камітэта прыпыненая.

Трагедыя здарылася ў мінулую суботу. Паведамлялася, што дзяўчыну зацягнула ў трубу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0