Ксения Сыромолот.

Ксения Сыромолот.

Былыя і цяперашнія студэнты, сябры Задзіночання беларускіх студэнтаў Ксенія Сырамалот, Алана Гебрэмарыям (прадстаўнік Ціханоўскай па справах моладзі), Ягор Канецкі, Яна Арабейка і Кася Будзько, затрыманыя 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ (арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Яны заклікаюць неадкладнага вызвалення актывістаў ЗБС ды ўсіх іншых палітвязняў, а таксама спынення ўсіх узбуджаных крымінальных спраў супраць актывістаў няўрадавых арганізацый, журналістаў, блогераў, праваабаронцаў, валанцёраў, назіральнікаў ды іншых удзельнікаў мінулай выбарчай кампаніі;

а таксама перасцерагаюць улады ад далейшага разгортвання рэпрэсій і гвалту супраць грамадзянскай супольнасці, які супярэчыць нацыянальнаму заканадаўству, канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам краіны ў галіне правоў чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0