У панядзелак выкладчыкі і супрацоўнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта апублікавалі відэазварот да ўладаў і народа Беларусі. А на наступны дзень усіх запрасілі на размову з пракуратурай.

Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

У відэа выкладчыкі патрабавалі свабодных і справядлівых выбараў, вызвалення нявінна асуджаных і затрыманых, пакарання за злачынствы супраць чалавечнасці.

«Славутыя землякі пакінулі нам запавет: жыві ў любові, жыві па праўдзе, жыві сумленна, барані Беларусь ад зла. Нас многа розных — Беларусь адна. Дзеля Радзімы будзем разам», — просяць яны ў звароце.

Як расказалі «Нашай Ніве», усім, хто зняўся ў відэа і быў у цітрах (каля 20 чалавек), патэлефанавалі з дэканатаў, каб з'явіліся ва ўніверсітэце для сустрэчы з пракуратурай. Кагосьці ў аўторак выклікалі ў Полацку, кагосьці ў Наваполацку.

«Была прафілактычная размова наконт таго, што так нельга рабіць. Выдалі папярэджанні аб тым, што распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая шкодзіць іміджу ўлады і дзяржаўных органаў, можа быць пераследаваны па законе. Пужалі артыкулам 342 Крымінальнага кодэкса, напрыклад.

Але папярэджанне не ўсе падпісалі», — падзяліўся адзін з супрацоўнікаў.

У самім універсітэце з боку рэктарата ціску праз відэазварот не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?