На ютуб-канале «Нашай Нівы» з'явілася 10-хвіліннае відэа з запісам таго, што адбылося ўвечары 9 жніўня каля Стэлы. Гэты ролік з камеры відэаназірання ў Рэдакцыю даслалі чытачы.

Што адрознівае тую сітуацыю ад цяперашняй? Па-першае, дэманстранты не разбягаюцца, убачыўшы амапаўцаў. Дый сілавікі не кідаюцца ў пагоню. Па-другое, амапаўцаў значна менш, чым пратэстоўцаў.

Што не змянілася, дык гэта падкрэслена мірны характар пратэсту. Паглядзіце на 5:08 — дэманстрант у масцы адцягвае ад амапаўцаў металічную падстаўку пад кветкі, каб нікому не прыйшло ў галаву кінуць яе у шэраг сілавікоў.

Самы важны момант відэа адбываецца на 4:00 за спінамі амапаўцаў — да чалавека ў чорным падбягае нейкі чалавек ў штацкім, бярэ з яго рук нейкі выбуховы пакет і кідае яго ў натоўп дэманстрантаў, якія не рыхтуюцца ні да якіх актыўных дзеянняў. Спалоханы натоўп адступае.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?