На плошчы Перамен 16 гадзін доўжылася аблога, яна пачалася ўчора ў другой палове дня пасля разгону абаронцаў мемарыяла.

Учора сотні чалавек схаваліся ў дамах вакол плошчы Перамен, унікаючы арышту. У кватэры рэгулярна грукалі і званілі сілавікі, яны правяралі таксама ўсе аўто, што выязджалі з падземнага гаража.

У людзей, якія пакідалі дамы, глядзелі пашпарты, правяраючы прапіску. Тых, хто не быў з гэтай плошчы, затрымлівалі.

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Сёння з раніцы сілавікі заставаліся ў дамах і хадзілі па дварах. Людзі паступова праточваліся з кола сілавікоў, іх выводзілі і вывозілі, нават у багажніках машын. Нарэшце, сёння пасля світанку сілавікі пакінулі квартал.

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0