Дзясяткі тысяч мінчукоў выйшлі на вуліцы памяці замучанага Рамана Бандарэнкі.

Фота: Tut.by.

Фота: Tut.by.

Сілавікі не далі сфармавацца калонам, але дэманстранты сцякаліся па дзясятках вуліц, а аўтамабілісты запаланілі горад сігналамі.

Жыхары заходніх і паўночных кварталаў Мінска сталі сведкамі драматычных сцэн.

Супраць дэманстрантаў у Мінску ўжывалі святлошумавыя гранаты і слезацечны газ. Ёсць параненыя.

Колькасць затрыманых, па наяўнай інфармацыі, перавысіла 1000 чалавек.

Пратэсты зноў ахапілі ўсю Беларусь: выйшлі Гомель, Віцебск, Гродна, Баранавічы, Ліда, Салігорск, Маладзечна, Жодзіна ды іншыя гарады. 

Бліжэй да вечара сілавікі разграмілі мемарыял Рамана Бандарэнкі на Плошчы Перамен…

…і зладзілі аблаву ў квартале вакол яе.

У гэты момант яны працягваюць вобшукі пляцовак і кватэр у навакольных дамах.

Вядома, што сярод затрыманых сёння — два выбітныя анколагі з РНПЦ імя Аляксандрава, у тым ліку намеснік дырэктара цэнтра, і вядомы выдавец Барыс Пастарнак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?