Так выглядае выпіска стану збітага Рамана Бандарэнкі з журнала першаснага медыцынскага агляду. 

Чытайце: «Шанцаў зусім мала». Збітага Рамана Бандарэнку з «плошчы Перамен» хуткая забрала з міліцыі непрытомным

У графе «нервова-псіхічны стан» бачны медыцынскі скарот «ШКГ 4б». Што ён азначае? На гэтае пытанне «Нашай Ніве» адказаў судмедэксперт. 

«ШКГ — «шкала комы Глазга». Ацэнка парушэння свядомасці і комы. Максімум — 15 балаў, гэта калі ўсё добра, у норме. А чатыры балы, як у гэтым выпадку, адпавядаюць пагрозліваму для жыцця стану», — кажа спецыяліст.

«Даваць прагноз цяжка, трэба ведаць аб’ём субдуральных гематом, як прайшла аперацыя і гэтак далей, але 4 балы — пагранічны стан паміж жыццём і смерцю. Далей — як пашанцуе.

Бывае, што выбіраюцца і з меншым балам, бывае, што паміраюць з большым. Таксама стан чалавека на выхадзе з такой комы залежыць ад часу, праведзенага ў ёй, важна і масіўнасць унутрычарапных гематом.

Груба кажучы, чым больш гематом — тым больш іх кроў раздражняе мозг і цісне на жыццёва важныя цэнтры, праз што яны не могуць нармальна функцыянаваць, вынікам гэтага і ёсць кома.

Сэнс аперацый у гэтым выпадку ў тым, што, напрыклад, робіцца трэпанацыя і кроў прыбіраецца з чэрапа, мозг «распраўляецца» — кома тады або сыходзіць, або не. Я бачу ў гэтай паперцы таксама пад пытаннем алкагольную інтаксікацыю — гэта, калі так, можа пагоршыць стан», — сказаў спецыяліст.

Па словах медыка, такі характар пашкоджанняў уласцівы, напрыклад, ахвярам аварый, якія атрымалі моцны ўдар па галаве. Або ахвярам пабояў і падзенняў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0