Скрыншот з president.gov.by

Скрыншот з president.gov.by

Гэтая ўстанова, паводле яго, будзе «аператарам нацыянальнага дыялогу ад апазіцыі» з мэтай змянення Канстытуцыі. Заява прагучала на запісе перадачы для тэлеканала АНТ, які мае выйсці ў эфір увечары 11 лістапада, піша «Радыё Свабода».

Паводле Васкрасенскага, гатоўнасць да ўдзелу ў такім дыялогу выказалі ў Каардынацыйнай радзе, адкуль нібыта яму выслалі 70 старонак сваіх прапановаў і зменаў у дзейнае заканадаўства. Праўда, хто канкрэтна гэта зрабіў, ён не сказаў.

У прэс-службе Каардынацыйнай рады заявілі з гэтай нагоды: «Каардынацыйная рада не вядзе дыялогу з Юрыем Васкрасенскім і не накіроўвала ніякіх прапаноў для змены заканадаўства».

Большая частка прэзідыума Каардынацыйнай рады знаходзіцца ў турме або ў вымушаным выгнанні за мяжой.

Апрача Васкрасенскага, у запісе перадачы ўдзельнічалі старшыня ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч, старшыня БНФ Рыгор Кастусёў і праўладны палітоляг Аляксандр Шпакоўскі.

Рыгор Кастусёў паведаміў «Свабодзе», што на запісе перадачы выказаў сваю пазіцыю: перамовы з уладамі магчымыя пасля выканання перадумоваў, такіх як вызваленне палітвязняў, расследаванне фактаў смерцяў і катаванняў падчас разгонаў дэманстрацый пратэсту, згодна з тымі заявамі, якія паступілі ў Следчы камітэт, спыненне гвалту на вуліцах беларускіх гарадоў і забеспячэнне выканання дзейнай Канстытуцыі, у якой запісаныя правы грамадзян на свабоду слова, сходаў і дэманстрацый.

«Пазіцыя партыі такая: калі гэтыя перадумовы будуць выкананыя, то мы гатовыя далучыцца да перамоваў з уладамі», — сказаў Кастусёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0