У мінскім дворыку за ўніверсамам «Рыга» ў аўторак праходзіў вечаровы канцэрт. З праектам «Радыё Каранцін» да жыхароў раёна прыехалі музыкі Іван Арцімовіч (гурт Vuraj), Андрэй Аляксеенка (TonqiXod) і Філіп Петчанка (Dee Tree).

Іван Арцімовіч (злева) і Філіп Петчанка.

Іван Арцімовіч (злева) і Філіп Петчанка.

Канцэрт прайшоў спакойна. Людзі ўжо разышліся, а музыкі неспяшаючыся збіраліся і вырашалі пытанні. Раптам да іх пад'ехаў сіні бус.

«Аляксеенка сядзеў у машыне, Ваня Арцімовіч стаяў побач. Ён хацеў саступіць дарогу бусу. Але з яго выскачылі людзі ў чорным. Закрычалі: «Усім стаяць!» — апісваюць відавочцы.

Здарылася гэта недзе ў 21:40.

«Было адчуванне, што спецыяльна па іх прыехалі», — кажуць знаёмыя музыкаў.

Па якім артыкуле іх затрымалі і куды даставілі, сябрам пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?