У ноч на 3 лістапада жыхар Гродна прыйшоў да будынка раённай міліцыі і драўлянай бітай раскалаціў пяць прыпаркаваных аўтамабіляў. Чатыры з іх належаць супрацоўнікам міліцыі.

СК паведамляе, што 37-гадовы мужчына дома піў алкаголь і чытаў навіны. Яму, відавочна, не спадабалася тое, што адбываецца ў краіне, таму ён і адправіўся з бітай да Кастрычніцкага РАУСа Гродна.

Мужчына трапіў на камеры відэаназірання, яго затрымалі. Завялі крымінальную справу за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0