Актывістка анархісцкага руху Марына Касінерава паведаміла, што ў ноч з 28 на 29 кастрычніка былі арыштаваныя анархісты Ігар Аліневіч і Дзьмітрый Разановіч.

Пры гэтым яна дапускае, што былі і іншыя затрыманыя, імёны якіх ўдакладняюцца:

«Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Дзьмітрый змог патэлефанаваць сваякам і паведаміць, што ім «шыюць» арт. 289 «Акт тэрарызму» і арт. 295 «Незаконны абарот зброі» КК РБ».

Пры перасячэнні ўкраінскай мяжы затрыманы анархіст Ігар Аліневіч

Дзмітрый Разановіч — анархіст з Гомеля, у 2014 годзе быў затрыманы пры пераходзе украінска-расейскай мяжы і правёў 4 месяцы ў дэпартацыйным лягеры, піша Свабода.

Ігар Аліневіч працяглы час жыў за мяжой і ў Беларусь амаль не прыяжджаў.

Ён былы палітвязень. У 2010 годзе яго затрымалі невядомыя ў Маскве і вывезьлі ў Беларусь. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. Суд Заводзкага раёну Менска пакараў актывіста 8 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле часткі 2 арт. 339 КК (хуліганства, учыненае групай асобаў) і частак 2 і 3 арт. 218 КК (пашкоджаньне маёмасьці агульнанебясьпечным спосабам і ў асабліва буйным памеры).

У 2013 годзе за кнігу «Еду ў Магадан» Ігар Аліневіч стаў першым ляўрэатам прэміі Францішка Аляхновіча Беларускага ПЭН-цэнтру.

А ў 2016-м уганараваны Нацыянальнай прэміяй за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча ў намінацыі «За асабістую мужнасьць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0