Адвакаты Віктара Бабарыкі абскардзілі чарговае падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай да 18 снежня. Дата судовага пасяджэння па скарзе абароны пакуль што невядома, паведаміў Tut.by адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Як адзначае Лаеўскі, законных падстаў для таго, каб утрымліваць Віктара Бабарыку пад вартай, абароне невядома.

Абарона падкрэслівае, што затрыманне і заключэнне Віктара Бабарыкі пад варту з'яўляецца незаконным і неабгрунтаваным, а з пункту гледжання Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах — адвольным. У сувязі з гэтым адвакаты просяць суд адмяніць заключэнне пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?