Матацыкліст не справіўся з кіраваннем і пашкодзіў сем прыпаркаваных машын у Мінску на вуліцы Шугаева ў ноч з 28 на 29 кастрычніка, паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

31-гадовы мужчына на матацыкле Suzuki на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і пашкодзіў сем машын, прыпаркаваных злева па ходзе руху. Матацыкл перакуліўся.

У выніку ДТЗ кіроўцу і пасажыра шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0