Лукашэнка падчас выступу перад кіраўніцтвам МУС. Скрыншот з відэа.

Лукашэнка падчас выступу перад кіраўніцтвам МУС. Скрыншот з відэа.

Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння на сустрэчы з калектывам МУС.

«Мы цярпелі. Я адразу пазначыў: ёсць чырвоныя лініі. І не дай бог хтосьці іх пераступіць. Яны іх пераступілі па многіх напрамках, я пра гэта казаў. Таму тыя, хто сёння выходзіць на чыгунку, тыя, хто вешае фашысцкія сцягі на лініі электраперадачы, словам, тыя, хто сёння спрабуе разбурыць, дэстабілізаваць інфраструктуру дзяржавы, павінны ведаць: ад сёння, асабліва ў кватэрах грамадзян, куды яны хаваюцца, мы ў палон нікога не бяром, — сказаў Лукашэнка.

— Калі хто-небудзь дакранецца да ваеннаслужачага (я ўжо рабіў заўвагу генералам), ён павінен сысці адтуль як мінімум без рук. Я кажу гэта публічна, каб усе разумелі нашу далейшую рашучасць. Далей — усё. Нам адступаць няма куды, і мы адступаць не збіраемся. Хто гатовы, будзем дзейнічаць».

Лукашэнка заявіў, што неабходна рэагаваць «прыгожа, каб камар носу не падтачыў». «Мы сёння жывём не ў вакууме. Гэта не сярэдзіна мінулага стагоддзя. Часы змяніліся, і вы гэта выдатна бачыце і ведаеце. І толькі той пераможа, хто мае жалезную волю і цярпенне», — падсумаваў ён.

«Я нікога не прымушаю, гэта не мой прынцып. Ні студэнтаў, якія сёння там страйкуюць нібыта, ні рабочых, ні сялян, ні дзяржапарат, ні вайскоўцаў. Нікога не цягну ў свой бок. Хочаце — уставайце побач. Я нават за спіны вам хавацца не буду. Пайду туды, куды трэба, куды скажаце, для таго, каб вы не баяліся нікога і абаранілі гэтую краіну», — заявіў Лукашэнка.

«Хто не хоча — гасподзь з вамі. Магу паўтарыць, што казаў напярэдадні выбараў: толькі ніколі не здраджвайце! Здраднікаў не толькі Гасподзь не любіць, але і тыя, якія сёння завуць вас: «кідайце, прыходзьце!» Праўда, невядома, куды ісці. Таму глядзіце самі. Гэта прынцыпова. Бо тое, што адбываецца, гэта дэталі. Галоўнае — суверэнітэт, незалежнасць нашай краіны, дзе будзем мы, нашы дзеці і ўнукі заўтра», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0