СК
Раніцай 29 кастрычніка невядомы каля в. Тэўлі ў Кобрынскім раёне замкнуў металічным дротам рэйкі. Такім чынам быў выведзены з ладу сродак сігналізацыі, у выніку спыніўся цягнік Баранавічы — Брэст, паведамляе СК.
Акрамя гэтага, пасля спынення зламыснік адкрыў кран, што правяло да раcпаветрывання тармазной сістэмы цягніка, гэта прывяло яго ў непрыдатны для эксплуатацыі стан.
Дзеянні пацягнулі затрымку не толькі гэтага цягніка, а таксама цягніка, што рухаўся за ім у спадарожным напрамку.
Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння) Крымінальнага кодэкса.
Шматлікія акты дробнага сабатажу кшталту гэтага сталі фіксавацца пасля таго, як на мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і беззаконня ўлады адказалі сілай і арыштамі.