Дацэнта МДЛУ Валерыя Пішчыкава, які праславіўся 26 кастрычніка тым, што паказваў студэнтам непрыстойныя жэсты і штурхнуў аднаго з іх, пакаралі, піша Еўрарадыё.
— З выкладчыкам была праведзеная тлумачальная гутарка аб недапушчальнасці такіх паводзінаў, з чым ён пагадзіўся і прызнаў, што не меў рацыі, ён таксама прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці,— заявілі ў рэктараце ўніверсітэта.
Пры гэтым адміністрацыя МДЛУ ўпэўненая, што выкладчыка справакавала «адкрытыя агрэсіўныя паводзіны студэнтаў-пратэстоўцаў».
— Студэнты дапускалі нецэнзурныя выкрыкі і абразы ў адрас выкладчыка (ёсць відэазапіс), а ён не змог стрымаць эмоцый і не паддацца на правакацыю. Мы лічым такія паводзіны непрымальнымі з абодвух бакоў. І яны займеюць прадугледжаныя законам дысцыплінарныя наступствы, — дадалі ў МДЛУ.
Паводле версіі аднаго з удзельнікаў канфлікту з Віталём Пішчыкавым, усё пачалося з таго, што дацэнт называў пратэстоўцаў «паліцаямі», а пазней спрабаваў перакрываць дарогу і штурхнуў студэнта.