Сёння раніцай звольнілі работніка БМЗ Сяргея Анісімава, які ўчора заявіў аб уступленні ў страйк. У распараджэнні пазначана, што ён «у змену з 29.10.2020 на 30.10.2020 не выконваў без паважнай прычыны свае працоўныя абавязкі», паведамляюць Моцныя навіны.

З моманту апублікавання відэазвароту да звальнення прайшло каля 12 гадзін.

Напярэдадні Сяргей Анісімаў накіраваў адкрыты ліст кіраўніцтву прадпрыемства з патрабаваннямі спыніць ціск на рабочых і аднавіць на пасадзе ўсіх звольненых.

«Я стаміўся ад несправядлівасці, беззаконня, якое адбываецца ў нашай краіне. Я не магу далей працаваць, ведаючы, што за мае падаткі аплачваюць рэжым, аплачваюць незаконныя дзеянні. Я не магу заставацца ў баку», — сказаў ён у сваім відэазвароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0