Уначы 29 кастрычніка пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы памежнікамі быў затрыманы былы палітвязень і актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч, паведамляе spring96.org

Бацькам пра затрыманне паведамілі з памежнага пераходу ў Ельску.

Па словах маці затрыманага Валянціны, яны доўга намагаліся даведацца пра ягонае далейшае месцазнаходжанне і прычыны затрымання. Спачатку ім казалі, што Ігара адправілі ў Калінкавічы, аднак у мясцовым аддзяленні міліцыі не хацелі казаць, дзё ён утрымліваецца. Толькі напрыканцы ўчорашняга дня стала вядома, што Ігара Аліневіча нібыта ўтрымліваюць у Мазыры.

Бацькі Ігара аб прычынах затрымання практычна нічога не ведаюць, апроч таго, што Следчым камітэтам па Гомельскай вобласці верагодна заведзена крымінальная справа, у межах якой ён быў затрыманы.

Ігар Аліневіч працяглы час жыў за мяжой і ў Беларусь амаль не вяртаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0