Мінск-навіны

Мінск-навіны

Міхаіл Кліменцьевіч Вінаградаў пайшоў з жыцця 29 кастрычніка, яму было 76 гадоў, паведамляюць Мінск-навіны.

Міхаіл Вінаградаў нарадзіўся ў 1944 г., скончыў будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута ў 1968 г., 50 гадоў прапрацаваў у праектных арганізацыях.

За гады працы разам з калегамі спраектаваў больш за 200 будынкаў і збудаванняў. Сярод самых вядомых работ — гістарычны музей «Старажытны Брэст» на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, кінатэатр «Масква» ў Мінску, санаторый «Белая Русь» на Нарачы, комплекс чыгуначнага вакзала ў Мінску і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, будынак «Белгазпрамбанка» на вул. Прытыцкага.

За праекты чыгуначнага вакзала і Нацыянальнай бібліятэкі, распрацаваныя ў суаўтарстве з Віктарам Крамарэнкам, Міхаіл Вінаградаў двойчы ўдастоены дзяржаўнай прэміі краіны.

Развітанне з Міхаілам Вінаградавым пройдзе сёння з 13:00 да 13:45 на вул. Альшэўскага, 12.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0