Мінчанка Любоў у панядзелак знайшла на вуліцы сабаку. Кажа, што ён відавочна хатні: дагледжаны, выхаваны, зусім не агрэсіўны. Ды яшчэ і з ашыйнікам.

«Я не думаю, што такога сабаку выкінуць маглі, бо бачна, што вельмі любілі яго. Можа, гаспадар на сутках, бо яго пошукі не далі ніякага выніку? Можа, сабака збег, спужаўшыся выбухаў? Бо якраз у нядзелю-панядзелак па ўсім Мінску ішлі масавыя разгоны дэманстрантаў і ланцугоў салідарнасці, — разважае Любоў. — Можа, хто пазнае сабаку, калі гаспадар недасяжны».

Калі вы пазналі сабаку і ведаеце гаспадара альбо хочаце стаць новым гаспадаром, званіце +375 29 336 14 98.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?